Государственное предприятие «БЕЛЭКСПО»
Кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрый Назараў заклаў на Мядзельшчыне бэзавую алею
10 апреля 2024
Сёння, 10 красавіка, на Мядзельшчыне пабываў кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрый Назараў. Гэта была рабочая паездка, падчас якой разгледжаны перспектывы развіцця арганізацый Кіраўніцтва справамі, што знаходзяцца ў нашым раёне (Нацпарк “Нарачанскі”, санаторыі “Сосны” і “Прыазёрны”), адбылася сустрэча з працоўнымі калектывамі.
Адным з аб’ектаў наведвання стаў Дэндрасад, дзе заклалі бэзавую алею і адкрылі памятны знак “Дрэвы садзіць — дабро рабіць”. Юрый Назараў пасадзіў кусцік бэзу і нават даў майстар-клас менш вопытным у гэтай справе. Сярод удзельнiкаў быў i дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства "БелЭкспа" Сяргей Аляксандравіч Баран.
Источник: narachanka.by/