Правілы наведвання выставак і пазавыставачных мерапрыемстваў, якія арганізуе рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа»
Паважаныя наведвальнікі!
Усе асобы, якія прынялі запрашэнне арганізатара наведаць выставу, або іншае мерапрыемства, а таксама якія зарэгістраваліся ў якасці наведвальніка або набылі білет у касе, павінны выконваць Правілы наведвання выставак і пазавыставачных мерапрыемстваў, якія арганізуюцца рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа» (далей – Правілы), якія ўстаноўлены з мэтай забеспячэння бяспечнага і камфортнага прабывання ўсіх удзельнікаў на тэрыторыі, дзе праводзіцца мерапрыемства.
1. Гэтыя Правілы вызначаюць парадак допуску наведвальнікаў на мерапрыемствы (выставы, канферэнцыі і інш., далей паасобку – Мерапрыемства), арганізатарам якіх з’яўляецца рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа» (далей – Арганізатар), а таксама ўстанаўліваюць правілы паводзін наведвальнікаў Мерапрыемстваў.
2. Прымаючы ўмовы наведвання Мерапрыемства, наведвальнік дае сваю згоду на выкарыстанне сваёй выявы на фатаграфіях з Мерапрыемства ў інфармацыйных матэрыялах, якія публікуюцца Арганізатарам.
3. Арганізатар мае права на сваё меркаванне вызначыць кошт уваходнага білета, кола асоб, якія дапускаюцца на спецыялізаваныя выставачныя мерапрыемствы, зыходзячы з мэт іх правядзення.
4. Уваход на тэрыторыю правядзення Мерапрыемства ажыццяўляецца па набытых у касе ўваходных білетах, па запрашальных білетах, персанальных электронных білетах (пры рэгістрацыі на сайце) або пры наяўнасці бэйджа наведвальніка ўстаноўленага Арганізатарам узору.
5. У дні дзелавога наведвання для забеспячэння адпаведнага фармату Мерапрыемства магчымы абмежаванні па допуску на яго асобных катэгорый наведвальнікаў.
6. Для пацверджання прафесійнага статусу наведвальніка Арганізатар мае права запатрабаваць пацвярджаючы дакумент: даверанасць або афіцыйны ліст прадстаўляемай арганізацыі.
7. Прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі бэйдж выдаецца пасля праходжання працэдуры акрэдытацыі, парадак якой указваецца на афіцыйным інтэрнет-сайце Мерапрыемства, або ў іншым парадку, вызначаным Арганізатарам.
8. Права бясплатнага наведвання Мерапрыемства можа быць дадзена студэнтам профільных навучальных устаноў у вызначаныя Арганізатарам дні. Допуск указаных асоб на Мерапрыемства ажыццяўляецца толькі ў суправаджэнні прадстаўніка навучальнай установы па спісе, завераным адміністрацыяй вышэйшай навучальнай установы і папярэдне ўзгодненым з Арганізатарам.
9. Наведвальнікам забараняецца перадаваць бэйдж або імянны запрашальны білет іншым асобам. Арганізатар мае права праверыць адпаведнасць прозвішча і імя, указаных на бэйджы (імянным запрашальным білеце), прозвішча і імя наведвальніка, для чаго асоба, якая кантралюе праход на Мерапрыемства, мае права запатрабаваць ад наведвальніка прад’явіць дакумент, пацвярджаючы асобу.
10. У выпадку страты бэйджа наведвальніку трэба звярнуцца на стойку рэгістрацыі на Мерапрыемства для яго аднаўлення.
11. Наведванне мерапрыемстваў дзецьмі да 12 гадоў магчыма толькі пры ўмове іх суправаджэння дарослымі.
12. Наведвальнікі абавязаны прытрымлівацца грамадскага парадку на тэрыторыі выставачнага комплексу, у якім праводзіцца Мерапрыемства і на прылеглай тэрыторыі, а таксама выконваць законныя распараджэнні Арганізатара і адміністрацыі комплексу, дзе праводзіцца Мерапрыемства.
13. Наведвальнікам забараняецца:
13.1. Праносіць на тэрыторыю правядзення Мерапрыемства любыя віды зброі;
13.2. Праносіць на тэрыторыю правядзення Мерапрыемства выбуховыя рэчывы, лёгкаўзгаральныя матэрыялы, піратэхніку ўсіх відаў, а таксама атрутныя, ядавітыя і едкія рэчывы;
13.3. Праносіць і ўжываць на тэрыторыі правядзення Мерапрыемства спіртныя напоі, наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення, стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;
13.4. Уваходзіць на тэрыторыю правядзення Мерапрыемства з жывёламі;
13.5. Ажыццяўляць гандаль без узгаднення з Арганізатарам;
13.6. Перамяшчацца па тэрыторыі правядзення Мерапрыемства на веласіпедах, самакатах, ролікавых каньках і іншых сродках індывідуальнай мабільнасці пры наведванні Мерапрыемства, за выключэннем асоб, для якіх выкарыстанне гэтых сродкаў з’яўляецца неабходнасцю;
13.7. Учыняць дзеянні, якія могуць стаць: крыніцай пагрозы маёмасці Арганізатара, маёмасці ўдзельнікаў Мерапрыемства або маёмасці арэндадаўца, жыццю або здароўю людзей, якія знаходзяцца на тэрыторыі правядзення Мерапрыемства, крыніцай перашкод або парушэнняў у забеспячэнні бяспекі Мерапрыемства;
13.8. Пакідаць дзяцей без нагляду;
13.9. Наносіць надпісы, расклейваць і распаўсюджваць друкаваную прадукцыю, плакаты і іншую прадукцыю інфармацыйнага або рэкламнага зместу, весці прапагандысцкую дзейнасць без пісьмовай згоды Арганізатара;
13.10. Арганізоўваць і праводзіць на тэрыторыі правядзення Мерапрыемства несанкцыянаваныя мітынгі, дэманстрацыі, а таксама іншыя няўзгодненыя рэкламныя акцыі;
13.11. Займацца жабраваннем, забруджваць і засмечваць тэрыторыю правядзення Мерапрыемства;
13.12. Знаходзіцца з багажом, прадметамі, прадуктамі, якія могуць выпацкаць іншых наведвальнікаў і экспанаты;
13.13. Курыць у будынках і на адкрытай тэрыторыі выставачнага комплексу, у якім праводзіцца Мерапрыемства, за выключэннем спецыяльна адведзеных месцаў;
13.14. Наведваць дзелавыя Мерапрыемствы ў верхнім адзенні.
14. Пры выяўленні на тэрыторыі правядзення Мерапрыемства безгаспадарных рэчаў або падазроных прадметаў наведвальнікі абавязаны неадкладна паведаміць аб гэтым прадстаўніку Арганізатара або работніку выставачнага комплексу (арэндадаўца).
15. Наведвальнікі абавязаны азнаёміцца з планам эвакуацыі пры пажары, які размяшчаецца на ўваходзе на тэрыторыю правядзення Мерапрыемства.
16. У выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі на тэрыторыі правядзення Мерапрыемства наведвальнікі абавязаны выконваць патрабаванні прадстаўнікоў Арганізатара або работнікаў выставачнага комплексу.
17. Арганізатар не нясе адказнасці за захаванасць асабістых рэчаў наведвальнікаў. У выпадку страты асабістых рэчаў, можна звярнуцца да Арганізатара за садзейнічаннем у іх пошуку даступнымі для Арганізатара сродкамі.
18. Наведвальніку можа быць адмоўлена ў доступе на Мерапрыемства без кампенсацыі кошту білета ў наступных выпадках:
18.1. Пры адмове прайсці асабісты агляд пры праносе на выставу габарытных рэчаў, у тым ліку прад’явіць для агляду ручную паклажу і асабістыя рэчы;
18.2. Пры спробе прайсці на тэрыторыю выставачнага комплексу, у якім праходзіць Мерапрыемства, з забароненымі да праносу прадметамі, у стане алкагольнага ап’янення, стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў.
19. Супрацоўнікі Арганізатара і службы аховы Мерапрыемства маюць права не дапусціць на Мерапрыемства і/або выдаліць з тэрыторыі Мерапрыемства без кампенсацый наступных асоб:
19.1. Парушаючых дадзеныя Правілы ці заўважаных у гэтым раней;
19.2. Парушаючых рэкамендацыі па правядзенні прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі (COVID-19);
19.3. Парушаючых грамадскі парадак, асоб, якія вядуць сябе агрэсіўна і якія прадстаўляюць па ацэнцы Арганізатара патэнцыйную небяспеку для наведвальнікаў, экспанентаў, гасцей Мерапрыемства або захаванасці маёмасці, якая знаходзіцца на тэрыторыі Мерапрыемства;
19.4. Ствараючых перашкоды для перамяшчэння наведвальнікаў Мерапрыемства і экспанентаў, а таксама ў выпадку, калі перашкоды створаны маёмасцю гэтых асоб;
19.5. Якія маюць прыкметы алкагольнага і іншага ап’янення – асацыяльнага віду і/або ў неахайнай вопратцы;
19.6. Якія перашкаджаюць выкананню службовых абавязкаў супрацоўнікамі Арганізатара і ўдзельнікамі Мерапрыемства.
20. У выпадку ўчынення наведвальнікам супрацьпраўных дзеянняў ён можа быць перададзены прадстаўнікам праваахоўных органаў для вырашэння пытання аб яго прыцягненні да адміністрацыйнай ці іншай адказнасці ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
21. Матэрыяльны ўрон, нанесены маёмасці Арганізатара, маёмасці ўдзельнікаў Мерапрыемства або маёмасці выставачнага комплексу (арэндадаўцы) падлягае кампенсацыі ў парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
22. Арганізатар пакідае за сабой права ўносіць, пры неабходнасці, змены ў гэтыя правілы.
Жадаем Вам карыснага і прыемнага наведвання нашых мерапрыемстваў!