Галоўная/Паслугi/Будаўніцтва выставачных стэндаў

Будаўніцтва выставачных стэндаў

Дзяржаўнае прадпрыемства «БелЭкспа» з’яўляецца лідэрам у Рэспубліцы Беларусь па арганізацыі і правядзенні выстава-кірмашовых і кангрэсных мерапрыемстваў. Наша арганізацыя мае штат вопытных супрацоўнікаў, здольных на высокім прафесійным узроўні аказваць паслугі па арганізацыі мерапрыемстваў, будаўніцтве і дызайне выставачных стэндаў у Мінску. Дзяржаўнае прадпрыемства «БелЭкспа» з’яўляецца генеральным забудоўшчыкам выставачных мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўным прадпрыемствам «БелЭкспа».

Выраб выставачных стэндаў у Мінску адбываецца на базе абсталявання тыпу Octanorm і Octanorm Maxima Light. Выбраць канфігурацыю стэндаў для выстаў можна як тыпавога, стандартнага з мінімальнай камплектацыяй, так і варыянт нестандартнай забудовы па індывідуальным праекце, пры канструяванні якіх прымяняюцца розныя матэрыялы: ДСП, МДФ, пластык, аргшкло і г. д. Абодва варыянты можна даўкамплектаваць мэбляй і ўсім неабходным дадатковым абсталяваннем па жаданні экспанента.

Таксама мы прапануем купіць выставачныя стэнды з ужываннем высакаякаснага ламініраванага поўнакаляровага друку на ПВХ-плёнцы з наступным абклейваннем паверхняў стэндаў. Патрабаванні да падрыхтоўкі і прадастаўленні файлаў для шырокафарматнага друку.

Нашы работы:

MILEX21_474_2.jpg  MILEX21_477_2.jpg  MILEX21_737_2.jpg

DSC00950.jpg  DSC06821.jpg  DSC06869.jpg

DSC07095.jpg  IMG-70c741d0ce6a176a2a109496c9667586-V.jpg  IMG-8788436553d185b2e7e0a900227e0fa7-V.jpg

Для тыпавой канструкцыі выставачных стэндаў мы прапануем наступныя варыянты:

Тып A.
Лінейны выставачны стэнд
(адкрыты з аднаго боку)

3х3_1.jpg

Тып В.
Вуглавы выставачны стэнд
(адкрыты з двух бакоў)

Выставочный стенд 3x3.jpg

Тып С.
Адкрыты з трох бакоў

Выставочный стенд 3x3.jpg

Тып D.
Адкрыты з чатырох бакоў

Выставочный стенд 3x3.jpg 

Пры заказе абсталяванай выставачнай плошчы, вы атрымліваеце гатовы стэнд, які адпавядае ўсім сучасным тэхнічным патрабаванням.

Таксама вы можаце заказаць неабсталяваную выставачную плошчу. 

Пры вырабе выставачнага стэнда сіламі экспанента або з прыцягненнем трэціх асоб, базавы тарыф на прадастаўленне неабсталяванай плошчы павялічваецца на 40 %.

Для забеспячэння бяспекі ўдзельнікаў і наведвальнікаў выстаўкі, а таксама персаналу, задзейнічанага на мантажныя/дэмантажныя работы сіламі экспанента або з прыцягненнем трэціх асоб, на прадпрыемстве ўведзена абавязковая працэдура акрэдытацыі забудоўшчыка, якая ўключае ў сябе шэраг нарматыўна-тэхнічных і прававых мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне прытрымлівання норм і правіл па тэхніцы бяспекі, пажарнай бяспекі, патрабаванняў і правіл па ахове працы.