Аб кампаніі

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – сучаснае, самафінансаванае прадпрыемства, адзіная дзяржаўная выставачная кампанія Беларусі.

MILEX_exhibition

Наш статус Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вызначае ўзровень адказнасці як перад кліентамі – удзельнікамі выставак, так і перад удзельнікамі мерапрыемстваў іншых аператараў.

У пастаянным актыве прадпрыемства 11 уласных міжнародных галіновых выставак:

1. Міжнародная выстаўка індустрыі бяспекі «НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БЯСПЕКА. БЕЛАРУСЬ»

2. Міжнародная харчовая выстаўка «ПРАДЭКСПА»

3. Міжнародная архітэктурна-будаўнічая выстаўка «BUDEXPO»

4. Міжнародная выстаўка-кірмаш турысцкіх паслуг «АДПАЧЫНАК»

5. Міжнародная выстаўка ўзбраення і ваеннай тэхнікі «MILEX»

6. Міжнародная спецыялізаваная экалагічная выстаўка «ECOLOGY EXPO»

7. Міжнародная спецыялізаваная выстаўка-кірмаш «ПАЛЯЎНІЦТВА І РЫБАЛОЎСТВА»

8. Міжнародная выстаўка-кірмаш тавараў і паслуг для жанчын «LADY Expo»

9. Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «ЛЕСДРЭЎТЭХ»

10. Міжнародная спецыялізаваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі «НАШ ДОМ»

11. Міжнародная выстаўка па аптовым продажы тавараў лёгкай прамысловасці «BTI»

Дарэчы, кожная выстаўка ў актыве «БелЭкспа» рыхтуецца ў цесным супрацоўніцтве з курыруючым міністэрствам і ведамствам. Камфортныя ўмовы для працы экспанента заўсёды ў прыярытэце, а для гэтага трэба разумець, чым жыве канкрэтная галіна і якія тэмы з’яўляюцца актуальнымі.

Амаль усе выстаўкі дзяржаўнага прадпрыемства «БелЭкспа» суправаджаюцца маштабнымі дзелавымі і адукацыйнымі праграмамі, якія ўключаюць у сябе канферэнцыі, семінары, майстар-класы, трэнінгі, B2B і B2C перагаворы. Часам у праграму выставак уваходзяць і культурныя мерапрыемствы, што робіць насычаныя выставачныя дні не толькі карыснымі, але і прыемнымі, даючы экспанентам дадатковую магчымасць для нефармальных зносін.

Мы працягваем працаваць, каб уражваць! Менавіта таму для зручнасці нашых экспанентаў і бізнес-партнёраў, для папулярызацыі і развіцця кангрэсна-выставачнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, для арганізацыі незабыўнага карпаратыўнага адпачынку, а таксама з мэтай развіцця айчыннага рынку турысцкіх паслуг адкрываем новы напрамак у дзейнасці – турыстычны!

Наша прафесійная і добразычлівая каманда працуе ў офісах Мінска, Брэста, Віцебска, Гомеля і Магілёва. Дапаможам Вам з выбарам напрамку і віду адпачынку, аздараўлення, забяспечым камфорт у службовай камандзіроўцы, арганізуем карпаратыўную сустрэчу, дзелавую паездку і прыём дэлегацыі, дапаможам набыць авія- і чыгуначныя білеты, забраніраваць гасцініцу і трансфер.

Відавочна, што выстаўкі ўзмацняюць эканамічныя сувязі паміж краінамі, спрыяюць пошуку і засваенню спосабаў аптымізацыі вытворчых працэсаў, павялічваюць канкурэнтаздольнасць, забяспечваюць пазітыўнае ўспрыманне брэнда ці кампаніі, павялічваюць рэпутацыйны капітал.

Сёння дзяржаўнае прадпрыемства «БелЭкспа» – адзін з важнейшых высокатэхналагічных інструментаў гандлёвай, інвестыцыйнай, прамысловай і эканамічнай палітыкі краіны, сістэмны сегмент нацыянальнай гаспадаркі, які прасоўвае ключавыя галіны Рэспублікі Беларусь.