Заява зацікаўленай асобы падаецца ў:
- вуснай форме падчас прыёму зацікаўленай асобы;
- пісьмовай форме падчас прыёму зацікаўленай асобы або нарачным (кур’ерам), па пошце, калі ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах не патрабуецца асабістай прысутнасці зацікаўленай асобы.
У прыняцці заявы зацікаўленай асобы адмаўляецца ў выпадках, вызначаных артыкулам 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008г. № 433-З “Аб асновах адміністрацыйных працэдур”.
У ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры (у выдачы даведкі, іншага дакумента (рашэння) зацікаўленай асобе адмаўляецца ў выпадках, вызначаных артыкулам 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З “Аб асновах адміністрацыйных працэдур”).
Зацікаўленая асоба звяртаецца за ажыццяўленнем адміністрацыйнай працэдуры да адказных асоб у працоўныя дні панядзелак-чацвер з 9-00 да 18-00, пятніца з 9-00 да 16-45, абедзенны перапынак з 13-00 да 13-45.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян» дзяржаўнае прадпрыемства «БелЭкспа» ажыццяўляе наступныя адміністрацыйныя працэдуры:
1. Аб пастаноўцы на ўлік (аднаўленні на ўліку) работнікаў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
2. Аб унясенні змяненняў у склад сям’і, з якім грамадзянін стаіць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў (у выпадку павелічэння складу сям’і).
3. Аб унясенні змяненняў у склад сям’і, з якім грамадзянін стаіць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў (у выпадку змяншэння складу сям’і).
4. Аб уключэнні ў асобныя спісы ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
5. Аб падзеле (аб’яднанні) чаргі, аб пераафармленні чаргі з работніка на паўналетняга члена яго сям’і, які таксама з’яўляецца работнікам.
6. Аб зняцці работнікаў дзяржаўнага прадпрыемства «БелЭкспа» з уліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
7. Аб пастаноўцы на ўлік работнікаў, якія жадаюць атрымаць жылое памяшканне ў інтэрнаце.
8. Выдача даведкі аб стане на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
9. Выдача даведкі аб прадстаўленні (непрадстаўленні) аднаразовай субсідыі на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылога памяшкання.
10. Выдача выпіскі (копіі) з працоўнай кніжкі.
11. Выдача даведкі аб месцы работы, займаемай пасадзе.
12. Выдача даведкі аб перыядзе работы.
13. Выдача даведкі аб памеры заработнай платы.
14. Назначэнне дапамогі па цяжарнасці і родах.
15. Назначэнне дапамогі жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміна цяжарнасці.
16. Назначэнне дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці.
17. Назначэнне дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў.
18. Назначэнне дапамогі сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў.
19. Назначэнне дапамогі на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў.
20. Назначэнне дапамогі па часовай непрацаздольнасці па догляду хворага дзіцяці ва ўзросце да 14 гадоў (дзіцём-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў).
21. Назначэнне дапамогі па часовай непрацаздольнасці па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў і дзіцём-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў у выпадку хваробы маці або іншай асобы, якая фактычна ажыццяўляе догляд дзіцяці.
22. Назначэнне дапамогі па часовай непрацаздольнасці па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў у выпадку яго санаторна-курортнага лячэння, медыцынскай рэабілітацыі.
23. Выдача даведкі аб памеры прызначанай дапамогі на дзяцей і перыядзе яе выплаты.
24. Выдача даведкі аб выхадзе на працу да заканчэння водпуску па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў і спыненні выплаты дапамогі.
25. Выдача даведкі аб утрыманні аліментаў і іх памеры.
26. Выдача даведкі аб незабяспечанасці дзіцяці ў бягучым годзе пуцёўкай за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання ў лагер з кругласутачным знаходжаннем.
27. Выдача даведкі аб знаходжанні ў водпуску па догляду дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў.
28. Выдача даведкі аб перыядзе, за які выплачана дапамога па цяжарнасці і родах.
29. Выплата дапамогі (матэрыяльнай дапамогі) на пахаванне.
30. Выдача даведкі аб невыдзяленні пуцёўкі на дзяцей на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне ў бягучым годзе.
31. Выдача даведкі аб наяўнасці або аб адсутнасці выканаўчых лістоў і (або) іншых патрабаванняў аб спагнанні з асобы запазычанасці па падатках, іншых даўгах і абавязацельствах перад Рэспублікай Беларусь, яе юрыдычнымі і фізічнымі асобамі.
32. Выдача даведкі аб даходах, вылічаных і ўтрыманых сумах падаходнага падатку з фізічных асоб.