Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь як вядучы кангрэсна-выставачны і турыстычны аператар прапануе прафесійныя паслугі па арганізацыі MICE-мерапрыемстваў у якасці арганізатара/аператара на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі.
Выставы і кірмашы
Дзелавыя візіты
Канферэнцыі
Семінары
Культурна-відовішчныя
Адукацыйныя
Тымбілдынгі
Турыстычныя злёты
Перавагі «БелЭкспа»:
- каманда высокакваліфікаваных спецыялістаў
- офісы ў пяці рэгіёнах Беларусі
- вялікі асартымент уласнага абсталявання
- індывідуальнае суправаджэнне Вашага мерапрыемства менеджэрам і падтрымка 24/4
- комплекс паслуг «пад ключ»:
- кансультаванне, пастаноўка мэт і задач мерапрыемства, падбор дат і пляцовак для яго правядзення, распрацоўка брыфа
- афармленне канцэпцыі мерапрыемства
- занаванне пляцоўкі, распрацоўка план-схемы і візуалізацый
- распрацоўка лагатыпа, фірменнага стылю мерапрыемства
- распрацоўка дызайн-макетаў, вёрстка друкаваных выданняў
- выраб паліграфіі, сувенірнай прадукцыі, фота- і відэаздымка
- PR-суправаджэнне (асвятленне мерапрыемства, правядзенне прэс-канферэнцый, маніторынг СМІ з прадстаўленнем справаздачы)
- забеспячэнне рэкламнай кампаніі мерапрыемства
- адміністрацыйныя пытанні па арганізацыі мерапрыемстваў (атрыманне неабходных узгадненняў)
- арганізацыя ўсіх магчымых форм харчавання ўдзельнікаў (фуршэты, банкеты, кава-брэйкі і інш., у тым ліку арганізацыя выязнога харчавання (кейтэрынг)
- арганізацыя паслядоўнага і сінхроннага перакладу
- кансьерж-сэрвіс, прадастаўленне хостэс, хелпераў, валанцёраў
- арганізацыя культурна-забаўляльнай праграмы, падбор вядучых і артыстаў, афармленне гастрольнага пасведчання
- забеспячэнне анлайн-трансляцыі
- рэгістрацыя ўдзельнікаў, фарміраванне «партфеля ўдзельніка», раздача матэрыялаў
- браніраванне месцаў пражывання
- афармленне авія-, чыгуначных, аўтобусных білетаў
- арганізацыя групавых і індывідуальных трансфераў
- арганізацыя сустрэчы ў аэрапорце
- арэнда аўто
- арганізацыя экскурсійнай праграмы і вольнага часу
- паслугі гідаў-перакладчыкаў, суправаджаючых
- візавая падтрымка
- страхаванне
- комплексная арганізацыя паездак на мерапрыемствы за мяжу (на дзелавыя перамовы, выставы і канферэнцыі), якая ўключае рэгістрацыю на мерапрыемства і прызначэнне сустрэч з фарміраваннем графіка
- прадастаўленне выставачнага абсталявання, мэблі, электрападключэння, асвятляльнага абсталявання
- устаноўка сцэнічных комплексаў, гукавога і светлавога абсталявання, экранаў і відэасцен
- тэхнічнае забеспячэнне мерапрыемстваў любога ўзроўню, канферэнц-сістэмы
- дэкаратыўнае афармленне месца правядзення
- забеспячэнне навігацыі на пляцоўцы
- распрацоўка лендынг-старонак і мабільных прыкладанняў для мерапрыемства
- забеспячэнне бяспекі мерапрыемства
- паслугі клінінгу
Выбіраючы «БелЭкспа» ў якасці кангрэс-аператара, Вы эканоміце час і ўласныя рэсурсы, атрымоўваеце своечасовую якасць абслугоўвання на высокім арганізацыйным і метадычным узроўні, знаходзіце надзейнага партнёра з вопытам работы больш за 55 гадоў.
Мы адкрыты для кантактаў і супрацоўніцтва!
З павагай да Вас і Вашай справы, каманда «БелЭкспа»
Кантакты:
моб.+375 (29) 541-52-01 (Viber, WhatsApp, Telegram), +375 (17) 227-48-25e-mail: mice@belexpo.by