Дзяржаўнае прадпрыемства "БелЭкспа"
Пісьмовы зварот
Звароты выконваюцца на беларускай ці рускай мове.
Пісьмовы зварот грамадзян у абавязковым парадку павінен змяшчаць:
- найменне Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або яго структурнага падраздзялення (арганізацыі) або службовай асобы, якой накіраваны зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
- адрас месца жыхарства (месца знаходжання);
- сутнасць звароту;
- асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
Пісьмовы зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
- найменне Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або яго структурнага падраздзялення (арганізацыі) або службовай асобы, якой накіраваны зварот;
- поўнае найменне юрыдычнай асобы;
- месца знаходжання юрыдычнай асобы;
- сутнасць звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
- асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, завераны пячаткай юрыдычнай асобы. .
Да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, дадаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы. У зваротах павінна змяшчацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.
Паштовы адрас: 220029, г. Мінск, вул. Камуністычная, 11.
Застаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
- выкладзены не на беларускай ці рускай мове;
- не змяшчаюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не змяшчаюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адрасы яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
- змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі дзяржаўнай установы «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска.
Вышэйстаячая арганізацыя – Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Паштовы адрас: 220016, г. Мінск, вул К. Маркса, 38.